Выстава Васіля Зянько старэйшага і Васіля Зянько малодшага «Скрыжалі» ў Мінску

05.11.2025 - 07.11.2025 18:00 - 19:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) Бясплатнае

У сераду, 5 лістапада, у галерэі Шчамялёва адкрываецца выстава фатаграфіі і жывапісу Васіля Зянько старэйшага і Васіля Зянько малодшага «Скрыжалі».


«Скрыжалі» – гэта сумесны мастацкі праект двух пакаленняў творчай сям’і Зянько: бацькі-фатографа і сына-мастака, ураджэнцаў Стаўбцоўшчыны.

Назва праекта метафарычна адлюстроўвае ідэю «запісаў» і «сведчанняў» часу, захаваных у мастацкіх творах праз аб’ектыў на фотапаперу і праз пэндзаль на палотны.

Своеасаблівы візульна-паэтычны дыялог двух пакаленняў і розных відаў творчасці – нібы мост паміж рэальнасцю і творчым успрыманнем, дзе кожны вобраз захоўвае гісторыю і духоўныя каштоўнасці роднага краю.

Серыя чорна-белых і каляровых фотаработ Васіля Зянько старэйшага – гэта архіў фатаграфічных твораў у рэпартажным стылі, які запрашае ў падарожжа да таямнічых гістарычных фота-запісаў.

Фатаграфіі выступаюць у ролі скрыжаляў дакументальнай хронікі прыроднага і сацыякультурнага ландшафту Стаўбцоўскага краю.

Палотны Васіля Зянько малодшага сугучна ствараюць паэтычную выяву роднай зямлі праз мастацкую інтэрпрэтацыю твораў Якуба Коласа, таксама ўраджэнца Стаўбцоўшчыны.

Арыгінальныя інклюзіўныя карціны таксама дазваляюць людзям са слабым зрокам і невідушчым быць паўнапраўнымі наведвальнікамі экспазіцыі і «глядзець» карціны рукамі.

У экспазіцыі - больш за 50 работ.

Выстава працягнецца да 7 снежня.


Вам можа быць цікава

Выстава Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі" ў Заслаўі

07.10.2025 10:00 - 02.11.2025 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе)

Выстава "Плынь часу" ў Мінску

07.10.2025 10:00 - 02.11.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, вялікая галерэя) (вул. Леніна, 20)

Лекцыя "Строі Гарадзеншчыны" ў Мінску

01.11.2025 (18:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Беларускі квіз у Познані

03.11.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (ul. 27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ