Купалаўскія чытанні ў Мінску

17.11.2025 - 18.11.2025 09:00 - 18:00 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае

У панядзелак і аўторак, 17 і 18 лістапада, у музеі Янкі Купалы адбудуцца Міжнародныя Купалаўскія чытанні, прысвечаныя 120-годдзю пачатку творчай дзейнасці Янкі Купалы 100-годдзю надання Янку Купалу ганаровага звання народнага паэта Беларусі, 100-годдзю выхаду зборніка “Безназоўнае”.


Вось якія пытаннечкі абмяркуюць:

  • Жыццё і творчасць Янкі Купалы ў духоўным і соцыякультурным кантэксце ХХ–пачатку ХХІ стст.

  • Зборнік Янкі Купалы “Безназоўнае” ў творчасці паэта і беларускім літаратурным працэсе 1920 х гадоў, яго рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя ў соцыякультурнай прасторы Беларусі ХХ–ХХІ стст.

  • Янка Купала і сучаснікі: кантакты, паралелі, палеміка, узаемаўплыў.

  • Эстэтыка і паэтыка твораў Янкі Купалы, літаратурная спадчына ў кантэксце еўрапейскага літаратурнага працэсу, рэцэпцыя творчасці беларускага класіка ў краінах свету.

  • Мова твораў Янкі Купалы, уплыў творчасці першага народнага паэта Беларусі на станаўленне і развіццё сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

  • Літаратурны музей: тэндэнцыі развіцця і аспекты дзейнасці.

  • Узаемадзеянне музея з іншымі ўстановамі соцыякультурнай сферы.

Будуць і дыскусіі. Працу секцый і дыскусіі можна наведаць у якасці слухача.



Вам можа быць цікава

"Петля Пристрастия" ў Мюнхене

16.11.2025 (19:00 - 23:00) Unter Deck (Oberanger 26,)

Вясельная этнавечарына ў Гомелі

22.11.2025 (16:00 - 17:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ