Купалаўцы граюць спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» ў Варшаве

27.08.2022 15:30 - 17:30 Тэатральны Інстытут імя Рашэўскага (ul. Jazdów 1) Бясплатнае


27 жніўня Тэатральны Інстытут імя Рашэўскага ў Варшаве святкуе дзень народзінаў імпрэзай, якая сёлета праходзіць пад знакам салідарнасці з Беларуссю і Украінай.



Дата: 27 жніўня

Час: 15.30 (час мясцовы)

Месца: Тэатральны Інстытут імя Рашэўскага, ul. Jazdów 1, Варшава

У межах святкаванняў у 15.30 Купалаўцы граюць новы свой спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» паводле тэкста Альгерда Бахарэвіча.

Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў.

Акцёры: Алег Гарбуз, Аляксандр Зелянко, Сяргей Чуб, Ігар Сігоў, Андрэй Дробыш, Аляксандар Казэла, Мікалай Стонька, Эрык Арлоў-Шымкус, Валянціна Гарцуева, Зоя Белахвосцік, Кацярына Яворска, Міхаіл Зуй.

Пасля спектакля адбудзецца гутарка з Купалаўцамі.

Праграму святкавання цалкам глядзіце па спасылцы: там яшчэ шмат цікавых выступаў.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Купалле ў Вільні

24.06.2026 (17:00 - 21:00) (Валакампяй, за другім пляжам)

Варштаты ткацтва ў Лідзе

24.06.2026 (17:00 - 21:00) аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул. Савецкая, 12)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Дрэздэне

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Venue, The Miners Coffee Altstadt (Annenstraße 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ