Лекцыя «Асоба полацкага князя Усяслава Брачыславіча ў гісторыі і культуры Беларусі» ў Мінску

29.06.2026 19:00 - 21:00 музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32) Бясплатнае
У панядзелак, 29 чэрвеня, у музеі «Lidbeer» распачынаюць цыкл лекцый па гісторыі Беларусі.

Пачнуць з сустрэчы, прысвечанай полацкаму князю Усяславу Брачыславічу (каля 1029-1101) — самай загадкавай і супярэчлівай асобы сярэдневечнай палітычнай сцэны, чый вобраз дагэтуль бударажыць розумы гісторыкаў і натхняе паэтаў.

Лектар — Юрый Усціновіч, інтэрпрэтатар гісторыі Сярэднявечча, які раскажа пра князя-ваўкалака, паглыбіць вас у атмасферу сярэднявечных міжусобіц, паходаў і інтрыг.

Уваход вольны. Замаўляйце месца загадзя па тэлефоне +375(29)623-32-32.



Вам можа быць цікава

Лекцыя «Вольны час Петруся Броўкі» ў Мінску

25.06.2026 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Сустрэча з Максімам Знакам у Быдгашчы

27.06.2026 (18:00 - 20:00) Мейскі цэнтр культуры ў Быдгашчы (MCK) (Marcinkowskiego 12–14)

Купалле ў Вене

27.06.2026 (18:00 - 21:00) Каса Brigittenauer Bucht

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ