Купалле ў Азярцы

22.06.2024 18:00 - 21:00 музей народнай архітэктуры і побыту 15 рублёў


 У суботу, 22 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле.






Дата: 22 чэрвеня

Час: з 18.00 да 21.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 



Купалле — старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды. 

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні. 

Кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.




Вас чакае: 

Пляценне вянкоў; 

Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; 

Вогнішча: карагоды, гульні, скокі; 

Варожбы на вянках і зеляніне; 

Чарадзейныя казкі; 

Майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень;

 Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты; 

Майстар-клас па дэкоры з травы; 

Майстар-клас па ляльках з травы; 

Выступленні фальклорных калектываў.




Кошт квіткоў: для дарослых — 15 рублёў; студэнтаў — 8 рублёў; школьнікаў — 7 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.





Вам можа быць цікава

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

«Дыяфільм Live» ў Кракаве (10+)

31.07.2026 (20:30 - 21:30) Strzelnica na Woli (Królowej Jadwigi 220)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ