Купалле ў Азярцы

06.07.2024 18:00 - 21:00 музей народнай архітэктуры і побыту 15 рублёў



У суботу, 6 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле.





 Дата: 6 ліпеня

Час: з 18.00 да 21.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 




Свята ў гонар летняга сонцавароту — адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе «грае і пераліваецца» асабліва яскрава.

 Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. 

Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц. 

Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чарцей ці вадзянікаў, каб напалохаць дзяўчат. 

Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе — і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.



Вас чакае: 

Жывы гук народных інструментаў і песень ад фальклорных гуртоў; 

Пляценне вянкоў; 

Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; 

Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;

 Варожбы на вянках і зеляніне; 

Чарадзейныя казкі; 

Майстар-клас па вывучэннм купальскіх песень; 

Майстар-клас па традыцыйных танцах пад беларускія народныя інструменты;

 Майстар-клас па дэкоры з травы; 

Майстар-клас па ляльках з травы.




Кошт квіткоў: для дарослых — 15 рублёў; студэнтаў — 8 рублёў; школьнікаў — 7 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.





Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

11.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ