Купалле ў Брэмене

22.06.2024 16:00 - 19:00 возера Achterdieksee Бясплатнае



У суботу, 22 чэрвеня, беларусы Брэмена святкуюць Купалле.







Дата: 22 чэрвеня

Час: з 16.00 да 19.00 (час мясцовы)

Месца: возера Achterdieksee, Брэмен 



Вас чакае музыкальна-забаўляльная праграма на прыродзе, майстар-класы і сумесны пікнік. 



Госця і вядоўца — Вераніка Круглова, кіраўніца гурта Kriwi.


Вось які план: 

16:00 — збіраемся на возеры, раскладаем рэчы, знаёмімся і ствараем утульную атмасферу фэста. 

18:00 — музычна-тэрапеўтычны майстар-клас ад Веранікі Кругловай — аздараўленчы комплекс практыкаванняў на раслабленне і зняцце стрэсу, комплекс вакальных практыкаванняў, падрыхтоўка да спеваў, вольны рух, інтуітыўны танец. 

18:30 — развучванне традыцыйных беларускіх песень і спалучэнне іх з карагодным рухам. Будуць гульні для дзяцей, купальскія абрады і размовы пра беларускія традыцыі. 

19:00 — вольны працяг фэста, сумесны пікнік. 



Форма адзення свабодная, зручны абутак. Па беларускай традыцыі перавага аддаецца беламу ў спалучэнні з чырвоным, а таксама любому светламу колеру. Вітаюцца вышыванкі і народныя строі!


Вазьміце з сабой: 

Пітво 

Ежу 

Посцілкі і пледы 

Посуд (пажадана шматразовы, каб не засмечваць асяроддзе) 

Кветкі, з якіх саўяце вянкі 

Дзяцей, бацькоў, сваякоў і сяброў 

Гульні (бадмінтон, мячык і іншыя забаўкі). 




Дабрацца можна на машыне (маецца паркоўка), на ровары або гарадскім транспартам — трамвай 1 і 4 ці аўтобусамі 24 і 25. 

У выпадку моцна даждлівага надвор’я лакацыя можа змяніцца. 



Уваход вольны.







Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Вечар з Міцкевічам у Вільні

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ