Купалле ў Гальшанах

24.06.2023 19:00 - 23:00 ------------ 10 рублёў

У суботу, 24 чэрвеня, едзьма святкаваць Купалле ля сцен Гальшанскага замка!



Дата: 24 чэрвеня

Час: з 19.00 (час мясцовы)

Месца: Гальшаны, Ашмянскі раён


Вас чакае:

канцэрт;

пошук папараць-кветкі і пляценне вянкоў;

варажба, карагоды, побытавыя танцы;

фітабар, фудкорты, гандаль, кірмаш рамеснікаў;

 купальскае ачышчальнае вогнішча і іншыя абрадавыя дзеянні.

А яшчэ майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны. І вогненнае шоў таксама будзе!


Квіткі: дарослым — 10 рублёў, дзецям да 12 гадоў — 5 рублёў, а дзеткам да 3 гадоў уваход вольны!

 Набыць іх можна папярэдне ў Ашмянах або на імпрэзе толькі за наяўныя.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ