Адкрыты фем-стэндап-мікрафон у Варшаве

09.03.2026 19:00 - 21:00 Bazar Klub (Jagiellońska 13) 40 злотых

У панядзелак, 9 сакавіка, фем-стэндап клуб імя Зоські Верас ладзіць у Варшаве адкрыты фем-стэндап-мікрафон.


Як заўсёды, трэба шмат чаго абмеркаваць: геапалітычную абстаноўку, кошты на кватэры, чэргі ў жонкі, дэпрэсіўныя разлады... Дзявочыя размовы, карацей.

Выступяць маладыя і дасведчаныя камікесы з новым матэрыялам, каб праверыць жарты на жывой публіцы.

Жадаеце выступіць? Пішыце ў дырэкт суполкі і запісвайцеся на выступ.

Квіткі коштам 40 злотых бярыце па спасылцы. Ёсць некалькі сацыяльных квіткоў патанней - для тых, хто не можа зараз набыць поўны квіток, - а таксама квіткі даражэйшыя, калі вы жадаеце падтрымаць клуб.



Вам можа быць цікава

Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі

14.04.2026 (20:00 - 22:00) Speak easy (33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Творчая сустрэча з Арцёмам Шуканавым у Беластоку

18.04.2026 (11:00 - 13:00) Chorten Arena (Зала № 2) (ul. Słonieczna 1)

Лекцыя «Толкін і Беларусь» у Рызе

19.04.2026 (16:00 - 18:00) Кавярня Музея моды (Grēcinieku iela 24-1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ