Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

07.03.2026 10:00 - 12:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 10 рублёў

У суботу, 7 сакавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на экскурсію па Спасавай слабадзе, адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.


З часоў свайго існавання, а менавіта з сярэдзіны XVIII стагоддзя, Спасава слабада была месцам пражывання стараабрадцаў.

Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі вы:

- разгледзіце гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;

- абмяркуеце гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;

- з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы айца Сергія патрапіце ў храм.

Для тых, хто хоча наведаць храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам - сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам - доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы.

Правядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Месцаў абмежавана.

Кошт удзелу - 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 232 50-96-98.


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» ў Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

«Belarus Outside Sound System: Echoes of Chornobyl» у Варшаве

24.04.2026 23:30 - 25.04.2026 05:00 Klub Mechanik (ul. Narbutta 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ