Купалле пад Таронта

06.07.2024 - 07.07.2024 15:00 - 15:00 база адпачынку «Слуцак» (2 Fire Route 300) 100 даляраў




Гэтымі выходнымі, 6 і 7 ліпеня, фольк-гурт «Яваровы Людзі» і Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашаюць на Купалле на базе адпачынку «Слуцак».







Дата: 6 і 7 ліпеня

Месца: база адпачынку «Слуцак», 2 Fire Route 300, McKellar, ON P2A 0B4, Канада 



Вы зможаце ўзяць удзел у купальскіх абрадах, заспяваць аўтэнтычныя беларускія песні, і, вядома ж, скочыць праз купальскае вогнішча! 


Таксама вас чакаюць народныя гульні і танцы, агульная вячэра і дыскатэка пад зорным небам.


У кошт уваходзіць: 

кэмпінг на 2 дні 

карыстанне ўсёй тэрыторыяй базы «Слуцак» (лес, возера, зона адпачынку) 

майстар-класы па спевах і народных рамёствах 

удзел у абрадзе Купалле 

суботняя вячэра пасля абраду 

беларуская дыскатэка пад зорным небам 

кава і сняданак у нядзелю 




Удзел — дарослым 100 даляраў, падлеткам і студэнтам 50 даляраў. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны! 



Запісвайцеся праз мэйлы vkovaleva@hotmail.com (Віялета Кавалёва), mikhailava.ld@gmail.com (Ларыса Міхайлава).






Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Сяргей Башлыкевіч у Кіеве

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ