Купалле ў Празе

04.07.2025 19:00 - 23:00 сажалка Hořejší rybník (Hloubětín) Бясплатнае


4 ліпеня Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе сардэчна запрашае беларусаў Чэхіі адсвяткаваць Купалле!



Праграма святкавання:


19:00 — 20:00 — збор кветак ды пляценне вянкоў, нарыхтоўка дроў для вогнішча;


20:00 — 21:00 — беларускія народныя гульні і танцы;


ад 21:30 — распальванне купальскага вогнішча, спевы ў карагодзе, гульні і вольныя забавы.


З сабой можна прынесці посцілкі для камфортнага сядзення на траве, намёты для сустрэчы світання, кветкі для пляцення вянкоў — іх можна пазбіраць па дарозе ад прыпынку каля чыгункі (на месцы святкавання кветак амаль не расце!).


Таксама раяць карыстацца рэпелентамі супраць кляшчоў.

Тым, хто паедзе на машыне, можна будзе прыпаркавацца ў самым канцы вул. Mezitraťová, за чыгункай.

З грамадскага транспарту лепш за ўсё дабірацца трамваем № 7 ці 8 (начны 92) — прыпынак U Elektry — знаходзіцца прыкладна ў 10 хв. пешшу ад сажалкі.


Далучайцеся!


 





Вам можа быць цікава

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ