Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

28.06.2025 16:00 - 21:00 сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road,) данат ад 7 фунтаў
 

У суботу, 28 чэрвеня, Англа-беларускае таварыства і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны запрашаюць на святкаванне Купалля.







У праграме — традыцыйнае пляценне вянкоў, упрыгожванне купальскага кола, спевы і скокі праз вогнішча. 

Пасля 19.00 пойдуць да ручая Доліс у парку, да якога можна дабрацца па сцежцы ўнізе Холдэн-Роўд і павярнуць направа за мостам праз раку, — там будуць пускаць па вадзе вяночкі з 20:00 да 21:00. 


Калі ласка, апранайце беларускія нацыянальныя строі, бярыце з сабою добры настрой, пачастунак і напоі (акрамя моцных алкагольных). Прыносьце і кветкі для пляцення вянкоў.



Уваход — прапанаванае мінімальнае ахвяраванне: для сяброў АБТ — 7 фунтаў, для іншых наведвальнікаў — 10 фунтаў.






Вам можа быць цікава

Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску

08.09.2026 (17:00 - 19:00) віцебская абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ