Купалле ў Суле

05.07.2025 - 06.07.2025 14:00 - 17:30 парк гісторыі Сула 35 рублёў



Гэтымі выходнымі, 4, 5 і 6 ліпеня, у Суле святкуюць Купалле





Праграма такая:
 

  • Майстар-класы па ткацте зёлкамі, купальскіх спевах і
  • пляценні вянкоў
  • абіранне Купалкі
  • купальскія забавы
  • частаванне
  • урачыстае распальванне вогнішча
  • пусканне вянкоў па вадзе
  • скокі праз вогнішча



Прапануюць трансфер у парк гісторыі Сула з Мінска ў нядзелю, 6 ліпеня. 

Выезд з Мінска — 11.30 
Выезд ад парку Сула — 18.30 

Кошт праезду ў абодва бакі — 45 рублёў, аплата пры пасадцы. 

На трансфер запісвайцеся праз Viber альбо Telegram +375293178993. 


А ўвечары ў суботу, 5 ліпеня а 20-й, распачнецца начная экскурсія «Беларускія купальскія абрады» (і працягнецца да апоўначы). 

У праграме:
 
  • майстар-клас па пляценні вянкоў; 
  •  частаванне; 
  •  фальклорныя гульні, песні і танцы і, канешне, скокі праз вогнішча; 
  • пусканне вянкоў па вадзе; 
  •  тэматычны мiнi-квэст «Шуканне папараць кветкі»; 
  •  факельнае шэсце; 
  •  рэканструкцыя абрада «Барана». 


Будзьце пільныя:
блукаючы па парку гэтай ноччу, магчыма сустрэць міфічных істот. 

Кошт квіткоў у Сулу: дарослыя — 35 рублёў, сябры Сулы — 30 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці з 7 да 17 гадоў — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава "Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі" ў Мінску

30.10.2025 17:00 - 14.12.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 2)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан» ў Мінску

26.11.2025 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Празе

28.11.2025 (20:00 - 20:00) Chairs Comedy Club (Štítného 105/6)

"Kasary" ў Варшаве

30.11.2025 (18:00 - 20:00) Kwadrat Praski, Studio 200 (Szwedzka 2/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ