У суботу, 28 чэрвеня, Школа беларускай традыцыйнай культуры запрашае святкаваць Купалле на беразе Віслы (на мапе — тут).
План такі:
18:00-20:00 Збор траў і майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў Развучваем купальскія песні і распавядаем пра абрады, традыцыі і міфы купальскай ночы
Ладзім абрадавае кола, браму і збіраем дровы для вогнішча
20:00-21:00 Гульні і забавы для пар і тых, хто ў пошуку (18+)
21.00 Запальваем абрадавае вогнішча з колам ўсе разам, шукаем папараць-кветку, гатуем і частуемся купальскім напоем «Крупнік» (алкагольным і безалкагольным) і праводзім іншыя Купальскія абрады
22:00 Варажба на вянках
23:00-01:00 Скочым праз вогнішча, бавімся і напаўняемся энергіяй
Для самых трывалых па-за планам:
04:20 — сустракаем узыход сонейка
Будзе збор данатаў ад 30 злотых.