Абвешчана праграма Будслаўскага фэсту

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Будславе сёлета пройдуць 4–5 ліпеня. Дэвіз сёлетніх урачыстасцяў: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».

Сёлета падчас фэсту адбудзецца асаблівая падзея — прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі.⠀

Прамая трансляцыя цэлебрацый — на Беларускім тэлебачанні.

Afiša

Праграма асноўных падзей:

4 ліпеня (пятніца)

▪️14:00—17:00 — Сустрэча пілігрымаў
▪️18:00 — Святая Імша
▪️20:00 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай царквы)
▪️20:30 — Марыйныя Нешпары
▪️21:00 — Крыжовы шлях
▪️22:00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі»
▪️23:30 — Працэсія з абразом Маці Божай Будслаўскай

5 ліпеня (субота)

▪️00:00 — Святая Імша
▪️02:00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
▪️06:00 — Боская Літургія (візантыйскі абрад)
▪️07:00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці
▪️08:00 — Імша ў базыліцы
▪️09:30 — Фацімскі ружанец
▪️10:30 — Канферэнцыя «Беззаганнае Зачацце: 170 гадоў догмату»
▪️11:30 — Галоўная Імша, Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння

На працягу фэсту будзе магчымасць ушанаваць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай і памаліцца перад ім.

Будслаўскі фэст праводзіцца штогод у першую пятніцу і суботу ліпеня. Да цудатворнага абраза Маці Божай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, з’язджаюцца. як правіла, усе каталіцкія біскупы Беларусі, а таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій. Акрамя святароў на фэст прыходзіць мноства паломнікаў, у тым ліку і з іншых іншых краін.

Нагадаем, што ў 2018 годзе Будслаўскі фэст быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.