Купалле ў Вашынгтоне

22.06.2024 12:00 - 21:00 Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW) Бясплатнае

У суботу, 22 чэрвеня, беларусы Вашынгтона святкуюць Купалле і клічуць далучацца!



Дата: 22 чэрвеня

Час: з 12.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: Fletchers Cove Park, 4940 Canal Rd NW, Washington, D.C.


 Будзе дзве часткі:

Апоўдні пачнецца вялікі сяброўскі пікнік са знаёмствамі, сяброўскімі размовамі, пачастункамі, гульнямі і рознымі іншымі прыемнасцямі. Кожны можа прынесці штосьці сваё да агульнага стала.

А 17-й жа пачнуць святкаваць уласна Купалле.

У праграме:

 пляценне купальскіх вянкоў

музыка і песні

танцы і карагоды

конкурсы і гульні (магчыма нават пошук Папараць-кветкі! )

Купальскае вогнішча

Фотасэт каля вады

 Апранайце вышыванкі або любыя традыцыйныя беларускія строі, каб свята атрымалася атмасферным. Калі нічога тэматычнага ў гардэробе не знойдзецца, можна апрануць белае адзенне з чырвонымі элементамі.

Вазьміце з сабой яшчэ:

кветачкі / галінкі / ліяны / травы для пляцення вянкоў;

вялікія тэнты / намёты;

 раскладныя крэслы;

 карманныя ліхтарыкі і электрычныя паходні на батарэйках;

сродак ад камароў;

дровы, калі ёсць магчымасць.


Уваход вольны!








Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ