Купальская ноч у Залессі

06.07.2015 - 07.07.2015 20:00 - 17:00 Залессе (паркавая зона дома культуры) Бясплатнае

У ноч з 6 на 7 ліпеня на радзіме М.К. Агінскага ў Залессі адбудзецца штогадовае святкаванне Купалля. Свята пачнецца з урачыстага шэсця а 20.00 і прадоўжыцца да 3-й гадзіны ночы.Вас чакаюць купальскія абрады, майcтар-клас па сярэднявечных і народных танцах, пляценне вянкоў, скокі праз вогнішча, мноства забаў для дзяцей і дарослых, флэшмоб, горад майстроў, розныя смакоцці, вогненнае шоў, гурт Стары Ольса з вялікай праграмай, дыскатэка да раніцы.

Арганізатары абяцаюць добрае надвор’е і душэўную атмасферу сапраўднага Купалля!

Месца правядзення: паркавая зона дома культуры

Пачатак: 20.00

Кошт квіткоў: 50 000 (дзецям да 10 год уваход вольны)

Тэл. для даведак: 8(0159) 29231, +37529 346 98 88

Як даехаць:

  • на аўто: па трасе Р28 (Мінск – Трабуцішкі) з Мінска (праз Ждановічыў бок Маладзечна) даЗалесся, адлегласць каля 105 км;
  • на чыгуначным транспарце: цягнік Мінск-Гудагай і дзізель-цягнік з Маладзечна (Маладзечна – Гудагай/Ашмяны/Смаргонь) да ст. Залессе. Да Маладзечнаможна даехаць на электрычцы, якія адпраўляюцца з Мінска кожную гадзіну.

Расклад цягнікоў можна спраўдзіць тут:

–          па станцыі Мінск Пасажырскі http://railwayz.info/photolines/station/31

–          па станцыі Маладзечна http://railwayz.info/photolines/station/22

–          па станцыі Залессе http://railwayz.info/photolines/station/47


Вам можа быць цікава

Беларускі кінаклуб у Лодзі глядзіць "Тэрмінатара"

21.02.2026 (18:00 - 19:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

CHORNABROVA ў Варшаве

28.02.2026 (20:00 - 22:00) Chmury (11 Listopada 22)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ