“Купальскія мары” ў Гродна 9 ліпеня

09.07.2016 10:00 - 23:00 гастрабар “Вердэн” (Савецкая плошча) Бясплатнае

Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае на святочнае мерапрыемства “Купальскія мары”, якое адбудзецца 9 ліпеня ў цэнтры горада (гастрабар “Вердэн”, Савецкая плошча).

У праграме мерапрыемства – майстар-класы па роспісу пернікаў, вырабу драўляных лыжак, а таксама народныя песні і танцы, чытанка “Купальскія паданні на дыване” і прэзентацыя старажытных беларускіх страваў на новы лад. Чакаецца канцэрт мінскіх гуртоў  і квэст-гульня “Шуканне чырвань-кветкі”.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Гродзенскі дзіцячы хоспіс, гастрабар Вердэн, крама Цудоўня і кампанія “Будзьма беларусамі!”

Праграма мерапрыемства:

10.00 – 10.40 – майстар-клас “Распісныя пернікі” (для дзяцей).

10.40 – 11.10 – чытанка “Купальскія паданні на дыване”.

11.00 – 11.30 – майстар-клас “Маляваныя арнаменты” (для дзяцей).

11.30 – 12.00 – майстар-клас “Выраб драўляных лыжак”(для дзяцей).

12.00 – 13.00 – гульні, інтэрактыўная праграма “На лясным узлеску”.

13.00 – 14.00 – абед “Старажытныя беларускія стравы на новы лад”.

14.00 – 18.00 – майстар-клас “Купальскія песні ды гульні” ад калектыва Selva magica. Майстар-клас “Выраб драўляных лыжак” (для дарослых).
Выстава-продаж рамесных прац і сувеніраў ад крамы Цудоўня.

18.00 – 19.00 – канцэртная праграма “Дуэта Агата”/ Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба (Мінск).

19.00 – 23.00 –  купальская вячэра.

23.00 – 24.00 – квэст-гульня “Шуканне чырвань-кветкі”.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ