Купальскія спеўкі з Вольгай Барышнікавай у Гданьску

27.06.2026 17:00 - 19:00 pracownia «Dzivne» (Lankova 16 (domofon 2)) 150 PLN
У суботу, 27 чэрвеня, у прасторы «Dzivne» ладзяць адкрытую спеўную сустрэчу, прысвечаную беларускім купальскім песням.

Будзе і пляценне вянкоў з зёлак і кветак пад кіраўніцтвам аматаркі кветак Надзеі Дамброўскай.

Вакальны досвед не патрабуецца — толькі жаданне падпяваць і адчуць жывую традыцыю.

Усе неабходныя матэрыялы для вырабу вянкоў дадуць.

Пры спрыяльным надвор’і пасля майстар-класа прагуляюцца ўздоўж ракі Мотлавы, паспяваюць песні і пусцяць вянкі па вадзе.

Працягласць — 2 гадзіны.

Вядоўца — Вольга Барышнікава, спявачка, этнамузыкалагіня.

Удзел — 150 злотых. Па запіс звяртайцеся да спадарыні Вольгі ў дырэкт альбо ў WhatsApp па нумары +48 667 968 135.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Саша Філіпенка ў Кёльне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Kultur- und Integrationszentrum Phoenix (Dechenstr. 20)

Купалле ў Быдгашчы

27.06.2026 (19:30 - 22:30) Grill Myślęcinek (ul. Konna 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ