Куратарская экскурсія «Адкуль узяўся Бурачок?» у Мінску

15.06.2025 16:00 - 18:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў



У нядзелю, 15 чэрвеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць куратарскую экскурсію па выставе да 185-годдзя Францішка Багушэвіча «Адкуль узяўся Бурачок?»





Сёлета споўнілася 185 год з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. З «блаславёных» Кушлянаў у фонды музея трапіў сталовы буфет ХІХ ст., што належаў сям’і Багушэвічаў. 

Прыгожае разное дрэва, з якога зроблены гэты старадаўні буфет, ужо само па сабе — твор мастацтва і артэфакт эпохі. Менавіта ўнутры гэтай мемарыяльнай рэчы ўтульна размясцілася незвычайная выстава, прысвечаная пачынальніку беларускай нацыянальнай літаратуры.

 «Адкуль узяўся Бурачок?» — такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Содаль. 

На экскурсіі вы атрымаеце магчымасць зазірнуць у свет кушлянскай сядзібы і прайсціся пакручастымі шляхамі паэта. А галоўнае — пабачыце мемарыяльную рэч Багушэвічаў. 


Удзел — 10 рублёў. Запісвацца не трэба — проста прыходзьце. 



Вам можа быць цікава

Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

19.07.2025 (06:00 - 21:00) Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

Сярэднявечныя выходныя ў Суле

19.07.2025 14:00 - 20.07.2025 18:30 парк гісторыі Сула

BREST ROCK FEST у Брэсце

19.07.2025 (18:00 - 22:00) DD11 (Дзмітрыя Данскога, 11)

Pszczółki Grill Fest пад Гданьскам

25.07.2025 (18:00 - 21:00) Bar Słoneczny Pszczółki (ulica Lipowa 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ