Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

05.07.2025 - 06.07.2025 21:00 - 02:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) ад 5 рублёў
 

У вядзьмарскую Купальскую ноч з 5 на 6 ліпеня ў музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў Азярцы пад Мінскам, адбудзецца забег.





Гэта будзе начны трэйл (бег па грунтавых дарожках і сцежках), які падыдзе і дасведчаным спартоўцам, і аматарам, і пачаткоўцам. Патрэбны толькі ліхтарык! 


Маршрут пракладзены сярод самых прыгожых помнікаў драўлянага дойлідства — старажытных сядзіб, школ, цэркваў, млыноў, а яшчэ крыху па навакольных лугах і гаях, па абрывістых берагах вадасховішча Пціч.


Гэтым разам будуць і ўпадабаныя ўсімі дыстанцыі, і навінкі:

 Музейная міля — толькі прыгожыя дарожкі сярод старажытных будынкаў, без балота

 Эстафета — для каманд з трох чалавек, па дыстанцыі 5км

 Дзіцячы забег — 1 км

 Дарослыя забегі — на 5 і 10 км



Галоўнае, ліхтарыкі (для бегу) і пашпарты (для рэгістрацыі) не забудзьцеся! 


Рэгістрацыя, падрабязныя правілы, трэкі — усё па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Наталлi Гедрановiч «Калі сонца дакранаецца да зямлі» ў Мінску

10.06.2025 19:00 - 10.07.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Квасная субота ў Мінску

28.06.2025 (12:30 - 20:30) Lidbeer Dvor (вул. Гікалы, 5)

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

28.06.2025 (16:00 - 21:00) сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ