Куратарская экскурсія па старабрадніцтве ў Гомелі

25.02.2022 18:00 - 19:30 фiлiял Веткаўскага музея ў Гомелі (пл. Леніна, 4А) Бясплатнае

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае вечар пятніцы 25 лютага правесці ў добрай кампаніі на куратарскай экскурсіі «Свет Невечаровы».



Дата: 25 лютага

Час: 18.00

Месца: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі, пл. Леніна, 4а, Гомель

Гэтым разам удзельнікі паспрабуюць разабрацца ў перыпетыях стараабрадніцкай культуры і разгледзяць такі яе накірунак, як стараверы-беспапоўцы.

На выставе «БЕСПАПОЎЦЫ. этна-, іканаграфія» прадстаўлены новыя экспедыцыйныя адкрыцці Веткаўскага музея з экспедыцый на Гомельска-Бранскае памежжа, Магілёўшчыну і Віцебшчыну.

Падчас экскурсіі ўдзельнікі

— разгледзяць структуру беспапоўскай маленнай;

— раскрыюць тэхналогію і семіётыку «падстарыннай» іконы;

— «прачытаюць» беспапоўскую ікону-цалебнік са слабады Папсуеўка;

— паспрабуюць спасцігнуць месца стараверскіхручнікоў у прасторы маленнай, дома і жыцця чалавека.

Лектар — Пятро Цалка, дырэктар Веткаўскага музея, магістр філалагічных навук.

Кошт удзелу — 2 рублі.

Падрабязней па тэлефоне: 8(0232) 50-96-97


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

20.12.2025 (15:00 - 17:00) Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Урокі працы з Hutkasmachnaa ў Гданьску

20.12.2025 (17:00 - 19:00) паведамяць удзельнікам (Кракаў)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ