Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

09.07.2026 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 BYN
У чацвер, 9 ліпеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць куратарскую экскурсію па яго мемарыяльнай выставе «Экалагічная дысперсія».

Назва экспазіцыі не проста адсылае да фізічнай з’явы рассейвання святла або рэчыва.

У кантэксце спадчыны Алеся Родзіна — гэта магутная метафара інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання.

Мастак на працягу дзесяцігоддзяў ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

Экскурсію правядзе паплечнік і сябар Алеся Родзіна, стваральнік выставы Зміцер Юркевіч.

Расповед пойдзе пра незвычайны творчы і жыццёвы пошук спадара Алеся, пра дзейнасць творчых суполак і перфомансы нулявых.

Квіткі — 10 рублёў.



Вам можа быць цікава

Лекцыя «Закуліссе Купалля: рытуал vs рэальнасць» у Мінску

07.07.2026 (18:30 - 20:00) mooon ў ТРЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

11.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ