Куратарская экскурсія «Культ крыніц у традыцыйнай культуры беларусаў» ў Гомелі

26.08.2022 18:00 - 20:00 тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла (плошча Леніна, 4а) 2 руб.


26 жніўня ў межах выставы «Жывая вада» адбудзецца экскурсія, прысвечаная міфалагізацыі і сакралізацыі крыніцаў у свядомасці чалавека.


Дата: 26 жніўня

Час: 18:00

Месца: Гомель, плошча Леніна, 4а (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)


Пагаворым пра міфалагізацыю і сакралізацыю крыніцы ў свядомасці чалавека. Паглядзім на яе як на міжкультурны і міжсветавы партал.

І паспрабуем адказаць на пытанні: якім чынам крыніца выступала адначасова цэнтрам і краем сусвету? Як «нараджаюцца» і «гінуць» крыніцы? Каго «прымаюць» і «не прымаюць» крыніцы ў сваю прастору? Як адбыўся працэс народнай хрысціянізацыі крыц, і якая іх роля ў абрадавым жыцці беларуса? Ці патрэбна крыніца сучаснаму «чалавеку з вадаправодам»?


Лектар: Petr Tsalko, дырэктар Веткаўскага музея.


Кошт: 2 BYN


Падрабязней па тэлефоне: +375 232 50-96-98




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Купалле ў Азярцы

04.07.2026 17:00 - 05.07.2026 01:00 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ