«Крумкачы» і «Літвіны» ладзяць сумесную адкрытую трэніроўку

30.08.2017 19:00 - 19:00 САК «Алімпійскі» (вул. Сурганава, 2а) Уваход вольны

30 жніўня мінскія каманды «Крумкачы» і «Літвіны» правядуць сумесную трэніроўку па еўрапейскім і амерыканскім футболе. Пачатак а 19-й гадзіне, поле САК «Алімпійскі» (вул. Сурганава, 2а). Уваход вольны.

Для спартсменаў такая трэніроўка стане своеасаблівым выпрабаваннем. Футбалісты прадстануць перад заўзятарамі ў незвычайных гульнявых амплуа. Гледачы таксама не застануцца ў баку, а змогуць паспрабаваць свае сілы на адным полі разам з камандамі. Гасцей міні-фэсту чакаюць розныя зоны актывацый з прызамі за ўдзел. Таксама можна будзе ў разняволенай атмасферы пагаварыць і сфатаграфаваца са спартоўцамі.

Адным з сюрпрызаў для заўзятараў стане выступленне беларускага рок-гурта «Re1ikt» — аўтараў і выканаўцаў гімна «Разам!» каманды «Крумкачы».

«Наша мэта — паказаць, што спорт для ўсіх, — тлумачыць капітан каманды «Літвіны», адзін з арганізатараў фестывалю Павел Далганаў. — Мы прадстаўляем розныя віды футбола, але, тым не менш, сябруем і маем магчымасць сустракацца на такіх мерапрыемствах. Гульцы абедзвюх каманд — звычайныя людзі, «выхадцы з народа», адкрытыя заўзятарам і заўсёды гатовыя даказваць, што спорт — гэта крута і выдатна. Мы жадаем паказаць моладзі на трыбунах, што і прафесійныя спартсмены, і аматары пераследуюць агульныя мэты: трэніравацца, развівацца і быць лепшымі».

Далучыцца да групы падзеі «Укантакце» можна тут.

Даведка:

Камандзе па амерыканскім футболе «Літвіны» 6 гадоў. На сёння «Літвіны» паспяхова выступаюць як у Беларусі, так і за мяжой, і з’яўляюцца двухкратнымі чэмпіёнамі Усходняй лігі амерыканскага футбола (2014, 2015 гг.), двухкратнымі ўладальнікамі срэбраных медалёў гэтага чэмпіяната (2012, 2013 гг.), а таксама бронзавымі прызёрамі Лігі амерыканскага футбола (2016 г.). Дамашнія матчы з удзелам «Літвінаў» бескаштоўныя і праходзяць на футбольным полі САК «Алімпійскі» (вул. Сурганава, 2а).

«Крумкачы» — каманда аматараў, якая прайшла ўсю іерархію айчыннага футбола за два гады і дабралася да Вышэйшай лігі. Зараз «Крумкачы» з’яўляюцца адзіным прыватным клубам у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе і, валодаючы самым маленькім бюджэтам, абыгрываюць грандаў беларускага футбола, у тым ліку і чэмпіёна — БАТЭ з Барысава! Дзякуючы незвычайнай гісторыі і адкрытасці для заўзятараў, каманда стала «народнай», яе падтрымліваюць дзясяткі тысяч людзей па ўсёй краіне. На мінулым тыдні «Крумкачы» абвясцілі аб зборы сродкаў для таго, каб дайграць сезон у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. За 5 дзён 397 чалавек пералічылі 14 777 рублёў на рахунак клуба на сайце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Выстава маляванак у Бялынічах

16.10.2025 11:00 - 16.11.2025 17:00 Мастацкi музей iмя В. К. Бялынiцкага-Бiрулi (вул. Савецкая, 13а)

Выстава "НейраБеларусь" у Брэсце

21.10.2025 11:00 - 30.11.2025 19:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ