Курс для дзяцей i бацькоў “Iнтуітыўны малюнак”

28.10.2017 16:00 - 17:30 Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасцi 37А) 10 рублёў

У гэтую субботу Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі “Ў” пачнуць новы курс для дзяцей i бацькоў.

Курс “Iнтуітыўны малюнак” накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі. Будзем вучыцца “ляпіць” аб’ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага.

Матэрыялы, якiя вас чакаюць – вугаль, сангіна, сэпія (алоўкі, стрыжні, пудры). З iмi прасцей “думаць” на паперы і не баяцца зрабіць памылку. Маляваць будзем вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) і клаузуры.

Выкладчыца:
Дыяна Рафальская – архітэктар, выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.

******************************************************
Узрост: ад 10 гадоў, але прыходзіць на заняткі лепш з бацькамi. Разам вучыцца прасцей
Кожную суботу
16:00-17:30
Пачатак 28 кастрычніка
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў на чалавека (знiжка для сям’i з трох чалавек i болей)
пр-т Незалежнасці, 37а
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960
(папярэдні запіс абавязковы)


Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

18.06.2026 (18:00 - 20:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ