Юля Цімафеева ў Берліне

27.06.2026 14:00 - 16:00 Bebelplatz (Kleines Zelt) Бясплатнае
У суботу, 27 чэрвеня, у Берліне ў межах Берлінскага кніжнага фестываля адбудзецца дыскусія з удзелам паэткі Юлі Цімафеевай.

Абмяркуюць кнігу спадарыні Юлі «Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы», а таксама кнігу ўкраінскага пісьменніка Юрыя Гурзі «Акварыум, поўны ключоў».

Што адбываецца з памяццю, калі гісторыю рэжуць — калі губляюцца вытокі і разрываюцца біяграфіі?

Дыскусія аб’ядноўвае дзве мастацкія пазіцыі, якія даследуюць выгнанне, вайну і асабістае мінулае, і будзе сканцэнтравана на наратывах пасля разрыву: як зрабіць гэтыя разломы бачнымі? І якія формы можа прыняць мастацтва, каб захаваць памяць?

Мадэратарка — Ніна Веллер.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

24.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Берліне

28.06.2026 (20:30 - 22:30) The Wall Comedy Club (Grünberger Str. 84)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ