Кушлянскі фэст 2021

28.08.2021 12:00 - 16:00 Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (в. Кушляны) Бясплатнае

Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў. Не выключэнне і сядзіба Францішка Багушэвіча, аўтара знакамітых кніг «Дудка беларуская» і «Смык беларускі».

28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на чарговы «Кушлянскі фэст», які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.

Гасцей свята чакаюць: канцэрт-лекцыя майстра народных інструментаў Алеся Лася пад назвай «Ад дуды да раяля», цікавая музычная праграма (гурты «Явар» і «Мярэжа»), разнастайныя майстар-класы, вырабы смаргонскіх умельцаў, сучасная паэзія. Для маленькіх аматараў мастацтва будзе арганізаваны пленэр, на якім найлепшыя мінскія выкладчыкі будуць працаваць з юнымі творцамі. Будуць пляцоўкі аквагрыма, народныя забавы, пачастункі з зёлкавай гарбатай ад сядзібы «Дайнаўскі двор» і падарункі.

Марапрыемства ладзіцца сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

Час правядзення: 12.00 — 16.00.

Адрас: в. Кушляны (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны».

Кошт: 7 рублёў, сям’я ад 3 чалавек — 10 рублёў, пры онлайн-замове — зніжкі.

Дзеці да 16 гадоў — бясплатна.

Для жадаючых будзе арганізаваны даезд на аўтобусе з г. Мінска: 15 рублёў (уваходны квіток уключаны ў кошт).

Набыць квіткі са зніжкамі можна онлайн па спасылцы тут

Тэлефоны для сувязі: 8-015-929-81-69 (Кушляны), 8-017-363-07-61 (Мінск)


Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ