Кватэрнік з Аляксандрам Гойшыкам у Вільні

23.11.2025 17:00 - 19:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) 15 еўра

У нядзелю, 23 лістапада, у віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца кватэрнік з вандроўцам і дранік'е Аляксандрам Гойшыкам.


Гэта той самы беларус, які наведаў 51 краіну і частаваў трушнымі дранікамі людзей на 4 кантынентах.

А вось вам сціслы змест дужа вайбовай інтэрактыўнай сустрэчы на тры гадзіны:

- Закахацца ў Гватэмалу і сустрэць там сваё каханне

- Быць абрабаваным паліцыяй у "братняй" Венесуэле

- Патрапіць на аргентынскі карнавал святкавання перамогі ў ЧМ па футболе і пасля заехаць на бальнічку

- Захраснуць у самым абарыгенскім мястэчку Аўстраліі

- Пераночыць на Вялікай Кітайскай сцяне ў кампаніі найлепшых беларусаў Паднябеснай

- Быць арыштаваным пакістанскай паліцыяй за тое што "быў белым у пятніцу ўвечары"

- Піць чай з талібамі, якія хацелі бачыць праз сцены

- Патрапіць у палац Саддама ў Вавілоне

Квіткі коштам ад 15 еўра бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Паказ фільма "Чыстае мастацтва" ў Празе

05.11.2025 17:45 - 05.12.2025 18:45 Kino Atlas (Ke Štvanici 371/4)

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ