Кватэрнік СТУК гукае вясну ў Гомелі

30.03.2024 17:00 - 19:00 адкрытая бібліятэка «Чытай-Хатка» (вул. Кастрычніка, 29) Бясплатнае


 У суботу, 30 сакавіка, творчая суполка «СТУК» (Свабодная Творчасць Утульных Кварталаў) кліча на вясновы кватэрнік. Будуць гукаць вясну!





Дата: 30 сакавіка

Час: 17.00

Месца: адкрытая бібліятэка «Чытай-Хатка», вул. Кастрычніка, 29, Гомель 



На такіх вечарынах заўсёды шмат музыкі, натхняльных і шчырых размоў, утульнай атмасферы і чароўнага нэтворкінгу.


 Калі вы музыка і жадаеце выступіць — запісвайцеся па спасылцы. 

А калі глядач — проста прыходзьце.


Акрамя вершаў ды песень будзе яшчэ і майстар-клас па вырабе вясновых папяровых птушачак для гукання вясны. 

Прыхапіце з сабой кубачкі, каб усім хапіла духмянай гарбаты. 

Спіртныя напоі забаронены.


 Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ