«Квірней, Беларусь!» Імпрэза ў Тбілісі

18.05.2022 19:00 - 22:00 прастора «Кропка» (1 Amagleba St.) Бясплатнае
18 траўня у тбіліскай арт-прасторы «Кропка» адбудзецца імпрэза да Міжнароднага дня барацьбы супраць гамафобіі, біфобіі і трансфобіі. Запрашаеюць ЛГБТК+ людзей і ўсіх цікаўных разам адсвяткаваць 32-годдзе выключэння гомасэксуальнасці з міжнароднай класіфікацыі захворванняў.


Дата: 18 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка», 1 Amagleba St., Тбілісі

Праграма імпрэзы:

Прагляд і абмеркаванне караткаметражнага фільма «Мы былі на сваім месцы» (рэж. Барт Сташэўскі, Коля Анціпаў) пра ўдзел квір-людзей у беларускіх пратэстах 2020 года.

Мінілекцыя «Сакартвэла і Квір». Арганізатары_кі распавядуць пра асаблівасці квір-жыцця ў Грузіі, тутэйшы актывізм, ключавыя арганізацыі, медыя і мерапрыемствы, а таксама пра шляхі атрымання неабходнай медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі.

Паэтычныя чытанні. Госць — паэт і перформер Артур Камароўскі — прачытае свае вершы на квір-тэматыку. Удзельнікі_цы запрашаюцца таксама прынесці свае ўлюбёныя квір-вершы, каб пачытаць іх адно аднаму ў прыязнай атмасферы.

Рэгістрацыя па спасылцы, колькасць месцаў абмежаваная.

Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ