Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 10:30 - 13:30 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13) 31,50
У суботу, 29 жніўня, музей беларускай маляванкі ў Заслаўі ладзіць майстар-клас па роспісе шопераў.

Аўтарскі занятак вядзе народная майстарка, рупліўца захавання і адраджэння традыцыі роспісу беларускіх маляваных дываноў мастачка Ірына Князева.

Прапануюць пры дапамозе трафарэтаў размаляваць шопер у стылі і тэхніцы маляваных дываноў. 

А яшчэ кожны, хто прыйдзе на занятак, зможа наведаць выставачныя залы Музея беларускай маляванкі з экскурсіяй ад найлепшых супрацоўнікаў музея (уключана ў кошт).

Працягласць — 3 гадзіны.

Кошт экскурсіі па музеі і майстар-класа — 31,50 рублі. Усе матэрыялы дадуць. 

Запісвайцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ