Ларп «Bring your own bottle» ў Тбілісі

11.12.2022 17:00 - 20:30 secret place Бясплатнае

11 снежня, у нядзелю, беларусы Тбілісі гуляюць у ларп (ралявую гульню жывога дзеяння) «Bring your own bottle».



Дата: 11 снежня

Час: з 17.00 да 20.30 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам асабіста), Тбілісі 


Беларускія актывісткі запрашаюць вас пражыць сяброўскую гісторыю і «напіцца дап’яна» без алкаголю.

Ларп — гэта не расстаноўкі і не трэнінг, а хутчэй тэатр імправізацыі без гледачоў. На ларпе ўдзельні_цы прыдумляюць персанаж_ак, а пасля імправізуюць і самі накіроўваюць ход гульні.

Bring your own bottle — «прыносьце сваю бутэльку з сабой» — літаральны пераклад фразы, якая азначае, што кожны сам прыносіць сабе алкаголь на вечарыну.

Гэта камедыйная ралявая гульня, дзеянне якой разгортваецца ў сучасным свеце і распавядае гісторыю некалькіх сяброў.

Ім ад 30 да 35 гадоў, яны любяць вечарынкі і шмат выпіваюць. Аднак цяпер ва ўсіх ёсць важкія прычыны завязаць. Нядаўна яны канчаткова вырашылі кінуць піць і пасталець. Сённяшні вечар — гэта іх апошні шанец разгуляцца і азірнуцца на ўсе вар’яцкія рэчы, якія яны нарабілі за гады сваіх тусовак. І вы можаце сыграць ролю аднаго з іх, адчуўшы і пражыўшы ягоныя эмоцыі, праблемы і надзеі.


УВАГА! Падчас самого мерапрыемства ўжываць сапраўдны алкаголь нельга!


Узрост: 18+

Колькасць гульцоў: ад 10 чалавек.

Працоўныя мовы — беларуская і расейская. Удзел вольны.

Рэгіструйцеся на гульню ў @ptisi1.





Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Саша Філіпенка ў Кёльне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Kultur- und Integrationszentrum Phoenix (Dechenstr. 20)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ