23 верасня, у пятніцу, Сяргей Башлыкевіч і гурт LEIBONIK граюць першы сольны канцэрт у Вільні!
Дата: 23 верасня
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: бар «Pahonia», Gedimino pr. 27, Вільня
Гурт прэзентуе свой першы студыйны альбом «Жакі» і парадуе слухачоў найлепшымі песнямі. Гумар тэкстаў прымусіць ваша сэрцайка смяяцца, а сатыра пераключыць з бесклапотнай весялосці да глыбокай задумлівасці. А яшчэ давядзецца ў асалоду патанчыць!
Квіткі: 15 еўра — першыя 40 квіткоў папярэдне ў бары «Пагоня», 20 еўра — другая партыя, 25 еўра — на ўваходзе.