Выстава «Сон на Каляды» ў Віцебску

24.12.2024 - 14.01.2025 17:30 - 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7) 4 рублі
 


У аўторак, 24 снежня ў 17.30, у арт-прасторы «Талстога, 7» адкрываецца выстава графікі, дэкаратыўных масак і ліхтарыкаў студэнтаў кафедры дызайна і моды ВДТУ «Сон на Каляды».






Дата: 24 снежня

Час: 17.30

Месца: арт-прастора «Талстога, 7», вул. Талстога, 7, Віцебск 




У межах выставы будзе мноства разнастайных майстар-класаў, ад аўтараў.


Вось напрыклад:

26, 28, снежня 2024 і 4, 8, 11 студзеня у 17.00 мастачка, майстрыня выцінанкі Наталля Канькова запрашае дарослых і дзяцей зрабіць навагоднія сняжынкі.

27 снежня ў 17.30 — роспіс дэкаратыўных масак ад мастачкі і дызайнеркі Веранікі Кулешковай.

 Яна прапануе распісаць маскі ручной працы, зробленыя ў тэхніцы пап’е-машэ. Трэба толькі прынесці з сабой акрылавыя фарбы, палітры і пэндзлі розных памераў.

28 снежня ў 12.00 мастачка і архітэктарка Наталля Айдэмір, стваральніца дзіцячай архітэктурнай майстэрні «Арт КРОПКА», правязе майстар-клас для дзяцей 7-11 гадоў. 

Яны змогуць паспрабаваць сябе ў якасці архітэктараў і стварыць чароўныя кардонныя домікі, якія потым злучаць у доўгую навагоднюю вуліцу.

 І вядома ж не абыдзецца без запальвання навагодняй ялінкі.

 7 студзеня ў 17.30 мастак Данііл Качура правядзе варштат па лінейнай графіцы асадкамі і лінёрамі, раскажа пра чысціню лініі і штрыхоўкі ў гэтай тэхніцы. Прапануе ствараць нацюрморты.

8 студзеня ў 17.30 вас чакае роспіс празрыстых ялінкавых шароў з падсветкай знутры ад мастачкі і дызайнеркі Анастасіі Саўчанка

Для жадаючых будуць прапанаваны схемы узораў роспісу.

10 студзеня ў 17.30 разам з мастачкай Аляксандрай Луканевай будзе магчымасць зрабіць навагоднія і калядныя паштоўкі для сябе і сваіх сяброў. 




Удзел у майстар-класах каштуе 4 рублі

Запісвайцеся праз дырэкт Цэнтра сучаснага мастацтва.






Вам можа быць цікава

Выстава Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі" ў Заслаўі

07.10.2025 10:00 - 02.11.2025 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе)

Выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко» ў Мінску

13.10.2025 09:00 - 02.11.2025 18:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12)

Спектакль “Connection” у Зальцбургу

22.10.2025 (19:00 - 20:00) Markussaal des Jugendzentrums YOCO (Gstättengasse 16)

Pukst у Цюрыху

26.10.2025 (15:00 - 17:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse, 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ