Лекцыя архітэктара Ігара Духана “Карціны шчасця. Неакласіцызм у хх-ххі стагоддзі”

05.04.2013 18:30 - 20:00 Галерэя "Ў" (Пр-т Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Лекцыя архітэктара Ігара Духана “Карціны шчасця. Неакласіцызм у хх-ххі стагоддзі”

У ХХ стагоддзі Мінск перажыў маштабныя трансфармацыі, якія відавочна па-новаму сфарміравалі само цела гораду, радыкальна змянілі ягонае аблічча. У выніку пасляваеннай рэканструкцыі ў горадзе быў пабудаваны своеасаблівы архітэктурны ансамбль у стылі неакласіцызму, які стаў адыгрываць горадаўтваральную ролю. Сённяшні праспект Незалежнасці ўяўляе сабой кампазіцыю з прадуманым рытмам, скразным прапарцыянаваннем, дакладна знойдзеным маштабам адносін трасы, аб’ёмаў будынкаў, архітэктурна-дызайнерскіх дэталяў. Канешне, можна сустрэць рознае стаўленне да неакласічнай архітэктуры савецкіх часоў, да ролі і месца праспекта Незалежнасці, у прыватнасці. Але нельга не лічыцца з тым, што гэта ўжо стаўшая рэальнасць гораду, якая паўплывала не толькі на яго аблічча, але і на паўставанне новай ідэнтычнасці беларусаў. Асэнсаванне гэтага выходзіць па-за межы канкрэтных архітэктурна-мастацкіх стылёвых катэгорыяў і патрабуе філасофскай інтэрпрэтацыі.

Што натхняла аўтараў праекту сённяшняга праспекта Незалежнасці  на такія глабальныя перабудовы? Якое ўяўленне пра прыгожае, эстэтыку, шчасце было пакладзена імі ў падмурак канцэпцыі новага гораду? У чым сутнасць гэтай логікі формаўтварэння? Сёння, калі буйнымі тэмпамі разгортваецца інвестыцыйнае будаўніцтва, якое закранае таксама і магістраль Праспекта, адказы на гэтыя пытанні становяцца вельмі актуальнымі.

5 красавіка Лятучы ўніверсітэт запрашае ў Галерэю Ў на лекцыю вядомага архітэктара, тэарэтыка мастацтва, аўтара шматлікіх тэкстаў на тэму стратэгій сучаснага мастацтва, філасофіі дызайна і архітэктуры Ігара Духана “Карціны шчасця. Неакласіцызм у ХХ-ХХІ стагоддзі”. Лектар прапануе разгледзець лёсы класічнага ў мадэрнізме і постмадэрнізме ў сітуацыях творчасці Роберта Адама ў Лондане і Эдынбургу, Шынкеля ў Берліне, праспэкту Незалежнасці ў Мінску, Рымскага дома Міхаіла Філіпава ў Маскве. Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю Ігара Духана напярэдадні лекцыі


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ