Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

01.09.2026 20:00 - 22:00 дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
У аўторак, 1 верасня, у дворыку Музеі Вольнай Беларусі распачынаецца фэст нямога кіно пад жывую музыку «Нямая ліхаманка».

Расклад такі:

  • 1 верасня — неўміручы «Кінааператар» Бастэра Кітана пад фартэпіяна Канстанціна Гарачага.
  • 3 верасня — не менш неўміручыя «Пакуты Жанны Д’арк» Карла Тэадара Драера з жывым музычным суправаджэннем кампазітара Канстанціна Яськова.
  • 10 верасня — культавы «Кабінет доктара Калігары» Робэрта Вінэ з музыкай Вольгі Падгайскай.
  • 17 верасня — нечаканы «Суд патрэбна працягваць» Яфіма Дзігана і Барыса Шрэйбера з «Белгоскіно» у суправаджэнні Аляксандры Хмялеўскай.

Уваход паўсюль вольны.

Апранайцеся па надвор’і!



Вам можа быць цікава

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ