Лекцыя Аляксея Друпава «Традыцыйнае мужчынскае адзенне беларусаў» у Мінску

31.10.2023 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38) 15 рублёў

 У аўторак, 31 кастрычніка, у лекторыі «Фрэскі» у межах праекта «Культуралогія без межаў» адбудзецца лекцыя Аляксея Друпава «Традыцыйнае мужчынскае адзенне беларусаў».



Дата: 31 кастрычніка

Час: 18.30

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск


Традыцыйны строй — адна з галоўных адметнасцяў любога народу. Даследчыкі шмат увагі надаюць жаночаму адзенню, між тым абыходзячы мужчынскі касцюм.


На лекцыі вы:

 даведаецеся, як апраналіся нашыя продкі 100 гадоў таму назад; 

пачуеце аб асноўных элементах мужчынскага строю, іх з’яўленні, развіцці, рэгіянальных асаблівасцях; 

прааналізуеце ўплыў гарадской моды і суседніх народаў на фарміраванне традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў;

 убачыце захаваныя прыклады.


 Таксама прапануюць разам вызначыць рысы сінагагальнай архітэктуры, якія захаваліся ў сучасных беларускіх драўляных пабудовах самага рознага прызначэння. 

Лектар — Аляксей Друпаў, супрацоўнік музея народнай архетыктуры i побыту ў Азярцы.


Кошт — 15 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Вясновыя напевы» ў Брэсце

25.04.2025 17:00 - 11.05.2025 19:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54)

Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Kościół pw. Dzieciątka Jezus (Stefana Czarnieckiego 15)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі» ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ