Выстава «Вясновыя напевы» ў Брэсце

25.04.2025 - 11.05.2025 17:00 - 19:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54) Бясплатнае

 

У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адкрылася выстава майстроў народнай творчасці «Вясновыя напевы».





У выставе удзельнічаюць 29 сучасных майстроў народнай творчасці Брэсцкай вобласці.

Сярод удзельнікаў выставы творчыя майстры з ганаровым статусам народны майстар: Мікалай Валошчык (г. Белаазёрск), Святлана Вяль (г.Брэст), Таццяна Зданевіч (г.Бяроза), Наталля Кулецкая (в.Дубітава, Івацэвічскі р-н), Ірына Коваль (г.Жабінка), Марыя Кулецкая (г.Пружаны), Васіль Логвін (г.Брэст), Юрый Рубан (г.Бяроза), Анатоль Туркоў (г.Каменец), Наталля Ярмоцык (г.Бяроза), Ала Назарук (г.Маларыта).

На выставе можна ўбачыць больш як 200 работ ў розных тэхніках і матэрыялах: разьба па дрэве, лозапляценне, саломапляценне, выцінанка, вышыўка і ткацтва, роспіс на шкле, карункапляценне, народныя лялькі, ганчарства, пісанкі, кавальства, гліняная цацка, валянне і інш.


Выставачная зала працуе з 11.00 да 19.00. Выходныя — панядзелак і аўторак.



Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Kretsu / Petchenko / Matjukhov Trio ў Сопаце

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr BoTo (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ