У аўторак, 7 кастрычніка, ва Уроцлаве — новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу «Доўгая дарога дадому».
Гаворка пойдзе пра некалькі пакаленняў найлепшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя.
Вось што ў праграме:
Размова пра беларускія зборнікі, якія можна знайсці ў Польшчы
Вершы Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Уладзіміра Някляева, Веры Бурлак, Марыі Мартысевіч, Юлі Цімафеевай, Дзмітрыя Строцава, Вальжыны Морт, Насты Кудасавай ды іншых
Анталогіі беларускай паэзіі розных часоў
Чытанне вершаў у арыгінале і з перакладам на польскую мову
Лекцыя будзе па-беларуску з паралельным перакладам на польскую мову для ахвочых. Будзе і анлайн-трансляцыя ў падзеі на фэйсбуку па спасылцы.
Уваход вольны.