Лекцыя Андрэя Хадановіча «Закладнікі ўтопіі: Святлана Алексіевіч і яе кнігі» ва Уроцлаве

17.07.2025 18:00 - 20:00 Клуб Proza (Przejście garncarskie, 2) Бясплатнае



У чацвер, 17 ліпеня, ва Уроцлаве — новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу «Доўгая дарога дадому»





Яна гэтым разам прысвечана творчасці Святланы Алексіевіч. 


Вось што абмяркуюць:
 

 Ці можна вярнуцца з вайны? 

 Чаму ніяк не скончыцца эпоха «чырвонага чалавека»? 

 Што такое «звышлітаратура» і чаму пісьменніца вучылася ў Адамовіча і Быкава? 

 Калі аўтарка напіша кнігу пра каханне і што піша зараз замест яе? 


Лекцыя будзе па-беларуску з паралельным перакладам Юрыя Ліхтаровіча на польскую мову для ахвочых.


 Будзе і анлайн-трансляцыя ў падзеі на фэйсбуку па спасылцы


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ