Лекцыя Антона Рудака "З гісторыі мінскага падполля"

06.05.2021 19:00 - 20:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А) Бясплатнае

6 мая а 19.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца лекцыя "З гісторыі мінскага падполля".

Гісторык і паэт Антон Рудак раскажа, як падпольшчыкі змагаліся з захопнікамі падчас акупацыі Мінску. Таксама ён прачытае некалькі сваіх вершаў, напісаных па матывах ваенных падзей.

Якія былі перамогі і паразы падпольнага руху? Хто былі ягоныя кіраўнікі і якія віды дыверсій ўчыняліся? Як быў арганізаваны замах на генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ? Ці дапамагала польская служба выведкі мінскаму падполлю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце, калі завітаеце на лекцыю.

Антон Рудак - гісторык, краязнаўца, літаратар. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Сфера прафесійных інтарэсаў: гісторыя Мінска, нямецкая акупацыя Беларусі 1941–1944 гг., крыніцы асабістага паходжання па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. Аўтар паэтычнай кнігі “Верхні горад", фіналіст прэміі “Дэбют”, лаўрэат прэміі "Кніга году".

Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Чакаем вас у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А)! Не забывайце пра маскі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастак і яго двайнік» у Віцебску

04.12.2024 17:00 - 02.03.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Вечар вакальнай музыкі ў Мінску

16.01.2025 (19:00 - 21:00) прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Сустрэча з Томасам Бакшысам у Вільні

19.01.2025 (15:00 - 17:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ