Лекцыя «Архітэктура Спасавай слабады» ў Гомелі

25.01.2025 12:00 - 14:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 5 рублёў
 


У суботу, 25 студзеня, у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя «Архітэктура Спасавай слабады».





Спасава слабада — адзін з самых цікавых гістарычных раёнаў Гомеля.
Заможны, дагледжаны, ён быў месцам пражывання стараабрадцаў. 

На тэрыторыі Спасавай слабады і ў яе ваколіцах размяшчаліся знакавыя будынкі горада. Некаторыя захаваліся, а частка назаўсёды страчаная. 

Але вы зможаце іх пабачыць! На лекцыі пакажуць макеты і графічныя рэканструкцыі гэтых будынкаў. 

Макеты створаны па замове музея студэнтамі факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. 

Графічныя рэканструкцыі створаны супрацоўнікам музея, адным з самых дасведчаных спецыялістаў па драўлянай архітэктуры рэгіёна, Андрэем Скіданам, які і правядзе лекцыю. 


Мова лекцыі — беларуская. 


Уваход — 5 рублёў. Просяць запісацца па тэлефоне +375 232 50-96-98.



Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Дзень Волі ў Гданьску

25.03.2026 (16:00 - 20:30) ECS (pI. Solidarności 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ