Лекцыя «Беларускі этнаграфічны фільм (1930-1980-я гг.) і ўплыў на нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў» у Варшаве

25.06.2024 18:00 - 20:00 Witryna Domu Wschodniego (плошча Канстытуцыі, 6) Бясплатнае



У аўторак, 25 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца лекцыя «Беларускі этнаграфічны фільм (1930-1980-я гг.) і ўплыў на нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў».





Дата: 25 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава




 Прадстаўленне этнічнай культуры Беларусі адыгрывала важную ролю ў савецкай унутранай культурнай палітыцы. 

Пасля вайны склалася спецыфічнае экраннае аблічча беларускай нацыянальнай культуры як пераважна народнай і адначасова савецкай.

 Гэта адбівалася на змесце і форме тагачасных беларускіх кіначасопісаў і неігравых фільмаў. 

На гэтым фоне цікава прааналізаваць беларускі этнаграфічны фільм савецкага часу: будучы далёкім ад формаў «афіцыйнага» народнага мастацтва, ён займае ўнікальнае месца ў шэрагу практык фіксацыі і рэпрэзентацыі жывой традыцыйнай культуры. 

Этнаграфічны фільм стварыў той матэрыял, які ў далейшым мог выкарыстоўвацца для рэалізацыі розных стратэгій фармавання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе Горвата анлайн

17.06.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ