Лекцыя пра беларускія летапісы ў Мінску

26.01.2022 15:00 - 15:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл лекцый «Крыніцы гістарычнай памяці». 26 студзеня знакаміты гісторык беларускіх летапісных крыніц, кандыдат філалагічных навук Вячаслаў Чамярыцкі выступіць на тэму «Беларускія летапісы і хронікі».



Дата: 26 студзеня

Час: 15.00

Месца: зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346), Нацыянальная біблітятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Лекцыі ладзяцца ў адкрытым для публікі фармаце і на бясплатнай аснове. Кожная сустрэча будзе прысвечана важнай старонцы нашай мінуўшчыны і раскрыта на прыкладзе гістарычных крыніц — летапісаў, рукапісных кніг, старадрукаў і г.д.

Ва ўдзельнікаў будзе магчымасць задаць пытанні эксперту, прыняць удзел у дыскусіі, атрымаць аўтограф на выданнях вядомых навукоўцаў.

Далучыцца да адукацыйных лекцый можна і падчас жывой трансляцыі на старонцы бібліятэкі ў YouTube.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ