Лекцыя «БНР. Перамога і катастрофа 1918 г.» у Кракаве

01.03.2025 14:30 - 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) вольны данат

 

У суботу, 1 сакавіка, у Кракаве аднаўляе сустрэчы гістарычны клуб. Прафесар і доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук прачытае лекцыю «Беларуская Народная Рэспубліка. Перамога і катастрофа 1918 года».






У прадчуванні хуткай гадавіны абвяшчэння БНР пагутараць пра лёс і значэнне першай у ХХ ст. спробы беларускай незалежнасці.


Паспрабуюць адказаць на пытанні:


 Як нараджалася ідэя дзяржаўнай незалежнасці?

 Кім былі галоўныя героі і ворагі БНР?

 Як на яе лёс паўплывала ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне і ўнутраны стан беларускага руху? І шмат іншых пытанняў.


Таксама на сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новых гістарычных выданняў — гадавіка «Homo Historicus 2024» і гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў.



Уваход — вольны данат. Рэгістрацыі не патрэбна.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

22.06.2026 (19:00 - 21:00) Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ