Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в) 30 BYN
Наступнымі выходнымі, 27 і 28 чэрвеня, у Мінску адбудзецца сямейны фэст «Вакол свету Букідс».

Абяцаюць займальнае падарожжа па свеце за адзін дзень!

У гульнявым фармаце дзеці змогуць пазнаёміцца з традыцыямі народаў свету, атрымаюць пашпарты вандроўцы, афармляць візу ў фестывальным пасольстве, перасякуць «мяжу» і многае іншае!

Пасля наведвання кожнай краіны дзіця атрымае марку, якую трэба будзе ўклеіць у пашпарт.

Дзеці, якія наведалі мінімум 5 краін, змогуць атрымаць падарунак у сувенірнай краме ад партнёраў фестываля.

Вас чакаюць гульні, нацыянальныя танцы, майстар-класы і кухня розных краін.

Квіткі: дарослы — 30 рублёў, дзіцячы з 13 да 17 гадоў — 15 рублёў. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Квіткі бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Фестываль «Пад чароўным дрэвам» у Вільні

20.06.2026 (11:00 - 19:00) прастора «Sodas 2123» (Vitebsko g. 23)

Купалле ў Суле

20.06.2026 14:00 - 21.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ