Лекцыя «Час соў» у Мінску

25.03.2023 10:00 - 12:00 біяфак БДУ (вул. Курчатава, 10) Бясплатнае

У суботу, 25 сакавіка, на біяфаку БДУ новая лекцыя з цыклу «ProПтиц на Биофаке». Пра соў! (Пра тых, якія не тое, чым здаюцца!)



Дата: 25 сакавіка

Час: 10.00

Месца: біяфак БДУ, вул. Курчатава, 10 (так, гэта за кальцавой), Мінск


Арнітолаг Віталь Сахвон раскажа вам:


Калі і дзе шукаць соў?

У чым сакрэт бязгучнага палёту?

На колькі градусаў паварочваецца савіная галава?

Навошта совам тры пары павек?

Дзе на самой справе вушы ў вушатай савы?

Якая сава самая бясстрашная?

Як пасяліць соў каля свайго жылля?



Удзел бясплатны — проста рэгіструйцеся па спасылцы.

І калі ласка, вазьміце з сабой пашпарт (ва ўніверсітэце — прапускная сістэма).

А яшчэ сюрпры-ы-ы-ыз: для ўсіх слухачоў лекцыі уваход у заалагічны музей БДУ бясплатны!







Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ