Лекцыя «Дзень студэнта» ў Мінску

25.01.2025 15:00 - 17:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў
 

У суботу, 25 студзеня, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць лекцыю «Дзень студэнта», прымеркаваную да дня святой Таццяны, заступніцы вучнёўскай моладзі.





Вы даведаецеся: 

дзе атрымліваў вышэйшую адукацыю Максім Багдановіч і чаму супрацоўнікі музея засмучаны яго выбарам;

 кім марылі стаць родныя, стрыечныя браты і сёстры паэта, ці здзейсніліся іх мары; 

якія гарады і якія ВНУ былі лідэрамі ў выпускнікоў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі ў пачатку ХХ стагоддзя; 

як раней адзначалі студэнты Дзень святой Таццяны. 


Лекцыю праводзіць Ірына Мышкавец, вядучая навуковая супрацоўніца музея.


Квіткі — 5 рублёў



Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Нічыпаровіч «Non Satis» у Мінску

17.01.2025 19:00 - 16.02.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Фотавыстава Вольгі Завержанец «Transition» у Пізе

18.01.2025 21:00 - 21.02.2025 20:00 Aorta Social Art (Corso Italia 146)

Філасофскія павольныя чытанні ў Варшаве

23.01.2025 (19:00 - 21:00) каворкінг FBC (Mokotowska 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ